МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО

ГУО "Гродненская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с нарушениями зрения"

Главная » Новости » Общая новостная лента

Міжнародны дзень роднай мовы

66

У межах працы Метадычнай дэкады ўжо стала традыцыяй адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы у ДУА “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”. Сёлета дэвізам гэтай падзеі сталі словы Пімена Панчанкі:

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Усе мерапрыемствы, якія праходзілі ў гэты дзень, ставілі канкрэтную задачу: без лішніх заклікаў аб патрыятызме нагадаць, што мы – беларусы і наш святы абавязак – не толькі ведаць сваю гісторыю, культуру, але і ганарыцца гэтым, шанаваць і ўслаўляць.

“Беларуская казка – розуму падказка” – экспазіцыя з такой назвай сустракала ў гэты дзень наведвальнікаў бібліятэкі. Вучні пачатковых класаў зацікавіліся тэматычнай падборкай беларускіх казак, тым больш што прадстаўленыя кнігі вельмі прыгожыя, надрукаваныя на якаснай паперы, багата ілюстраваныя, а таксама у іх была магчымасць размаляваць малюнкі да беларускіх казак.  Прыемна радавала тое, што значную частку экспазіцыі склалі беларускамоўныя кнігі, надрукаваныя шрыфтам Брайля.

Найбольшую цікавасць выклікалі рэалізацыя праекта “Адзіная дыктоўка на беларускай мове”, а таксама рэалізацыя праекта “Размаўляй са мной па-беларуску”. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню кругагляду школьнікаў і дарослых, развіццю цікавасці да культурнай спадчыны беларусаў, выхаванню павагі да роднага слова.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта не толькі свята, гэта магчымасць быць разам і як адзначала Цетка: “Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.”

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Аўсяннікава Т.І.

Наши контакты

Наш адрес

230005 г. Гродно, ул. Дзержинского, 93

8 (0152) 78-60-92

school_internat@mail.grodno.by

Время работы

Круглосуточно

Сб: шестой школьный день