МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО

ГУО "Гродненская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с нарушениями зрения"

Главная

Эстрадный ансамбль "Позитив Джаз"


ДАВЕДКА аб творчай дзейнасці эстраднага ансамбля “Позитив Джаз” настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”

Эстрадны ансамбль “Позитив Джаз” настаўнікаў заснаваны ў 2008 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”.

Стваральнікам калектыву з’яўляецца Зарожны Юрый Альфонсавіч. У складзе калектыву інструментальная група, салісты-вакалісты з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 9 чалавек ва ўзросце ад 20 да 56 гадоў. Гэта настаўнікі школы, выпускнік (інвалід па зроку) дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”, а таксама спецыялісты з іншых устаноў горада.

У рэпертуары ансамбля лепшыя ўзоры сусветнай класікі джаза, эстрады, сучасных замежных і беларускіх кампазітараў: Дюк Эллінгтон, Джордж Гершвін, Спэнсар Уільямс, Іліо Волантэ, Льюіс Бонфа, Хенрік Кузняк, Яўген Глебаў, Марк Мінкоў, Якаў Дубравін, Алан Менкен, Віктар Сямёнаў, Артур Арэнбургскі, таксама аўтарскія вакальныя творы Марыны Пікуновай на словы М. Ільінскага, І. Саладоўніка, Ю. Кліменка, А. Альварес.

Калектыў з задавальненнем удзельнічае ў мерапрыемствах школы, горада, вобласці, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях і конкурсах: міжнародны конкурс творчасці “Art World” (г. Масква, 2018 г.), творчы міжнародны конкурс “Древо талантов” (г. Масква, 2018 г.), рэспубліканскі фестываль “Песня остаётся с человеком” (г. Гродна, 2011 г.), рэспубліканскі прафсаюзны конкурс мастацтваў працоўных калектываў “Новые имена Беларуси” (г. Гродна, 2017, 2018 гг.), гарадскі фестываль талентаў “Творческий калейдоскоп” (г. Гродна, 2008-2011 гг.).

Музычны калектыў знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальвае свой мастацкі ўзровень і ўзбагачае рэпертуар новымі творамі, з задавальненнем удзельнічае ў святочных мерапрыемствах рознага ўзроўню. Гэта канцэрт падчас жнівеньскай канферэнцыі настаўнікаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенская гарадская гімназія”, канцэрт да Дня настаўніка, раённы адкрыты фестываль педагагічных ідэй “Ступени мастерства”, праект “Добро пожаловать в джаз”, святочныя мерапрыемствы ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства інвалідаў па зроку”, ГУКПП “Гроднаводаканал” і інш.

Калектыў з’яўляецца заснавальнікам і удзельнікам гарадскога праекта аўтарскай музыкі “Музыка без границ”.

Эстрадны ансамбль “Позитив Джаз” настаўнікаў – візітная картка дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку” і з’яўляецца адным з вядучых сярод калектываў устаноў адукацыі.

Наши контакты

Наш адрес

230005 г. Гродно, ул. Дзержинского, 93

8 (0152) 78-60-92

school_internat@mail.grodno.by

Время работы

Круглосуточно

Сб: шестой школьный день