МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО

ГУО "Гродненская специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с нарушениями зрения"

Главная

Детский образцовый хор "Светлячок"


Дзiцячы  ўзорны хор  “Светлячок” заснаваны ў 1987 годзе  на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку” пад кіраўніцтвам Пракопчык Алены Аляксандраўны, якая і сёння з поспехам кіруе калектывам. Хормайстрам калектыву з’яўляецца Грунтова Ніна Мікалаеўна,  канцэртмайстры Палянская І.У. і Бардзілоўская Антаніна Мікалаеўна. У 2000 годзе дзіцячаму хору “Светлячок” прысвоенна найменне “узорны аматарскі калектыў”. На сёняшні дзень агульная колькасць удзельнікаў калектыву 56 чалавек ва ўзросце ад 7 да  62    гадоў. Харавы калектыў складаецца з двух груп малодшая і старэйшая.

У склад рэпертуару дзіцячага хору  “Светлячок”  уваходзяць класічныя творы замежных кампазітараў, духоўная музыка, песні сучасных аўтараў, а таксама народныя песні.

На рэпетыцыйных занятках пастаянна прысутнічаюць эфектыўныя вакальна-харавыя практыкаванні, дзякуючы якім удзельнікі хору паспяхова валодаюць правільным пеўчым дыханнем, гукаўтварэннем, артыкуляцыяй. Пачынаючы з падрыхтоўчай групы асаблівая першапачатковая ўвага надаецца рабоце над удасканаленнем слыху, так як для дзяцей, асабліва невідушчых, гэта галоўны жыццёвы аналізатар. Для падтрымкі цікавасці і жадання спяваць у харавым калектыве, дзеці наведваюць канцэрты і конкурсныя выступленні харавых калектываў якія праходзяць у горадзе Гродна, гэта міжнародны фэстываль праваслаўных песнапенняў “Коложский Благовест”, святочныя канцэртныя выступленні ўзорнага хору “Пралеска” СШ №18, святочныя мерапрыемствы мастацкіх калектываў СШ №36.

Для развіцця рытму выкарыстоўваюцца шумавыя музычныя інструменты: бубны, маракасы, трохвугольнікі, а таксама меладычныя металафоны і цымбалы. У харавым калектыве займаюцца дзеці з неспрыяльных сем’яў, дзеці - інваліды з дзяцінства па зроку. Сумесная дзейнасць дапамагае адаптацыі і рэабілітацыі дзяцей.

За 30 гадоў творчай дзейнасці ўзорны хор “Светлячок” удзельнічаў у гарадскіх, абласных, рэспублiканскiх i мiжнародных аглядах, конкурсах, фестывалях: Рэспубліканскі і міжнародны  фестываль дзіцячай творчасці “Мой родны кут , як ты мне мілы”, “Шаг навстречу”, абласны конкурс  “Вясёлкавы карагод”, дзе калектыў неаднаразова адзначаны дыпломамі лаўрэата, і ўзнагароджаны паездкай у горад Мінск на конкурс дзіцячай песні  “Еўрабачанне” (2010 год),  абласны агляд мастацкай самадзейнасці “Вясёлкавы карагод”, абласны агляд харавых калектываў “Здравствуй, мир!”, міжнародны фестываль “Шаг навстречу”, гарадскі фестываль нацыянальнага  фальклору, абласны конкурс патрыятычнай песні ў г.Гродна(2013 год), Рэспубліканскі фесываль дзіцячай і юнацкай творчасці “Под  крылом  Ориона”  у г.Ліда  (2013 год),  абласны дабрачынны канцэрт “Пад адным крылом” у г.Ліда, Рэспубліканскі семінар для дырэктароў спецшкол, школ-інтэрнатаў, дзіцячых дашкольных устаноў у г.Гродна (2013 год), Рэспубліканскі конкурс мастацкай творчасці “Пташка ранняя”   у г.Мінску (2013 год),    міжнародны фестываль пад эгідай Дыяны Гурская “Белая трость”  у г.Масква     (2013 год), міжнародны фестываль “Насустріч мріі” у г.Кіеве   (2013 год), Рэспубліканскі конкурс “Вясёлкавы карагод” у г.Гродна  (2013 год),   фестываль мастацтв “Ззянне талентаў” у г.Мінску (2014 год),  міжнародны Форум-фестываль “Мы разам” для харавых калектываў у г.Мінску (2014 год), Рэспубліканскі конкурс “Музыка дзіцячай душы” у г.Мінску (2015 год), абласны конкурс харавой творчасці “Спяваем разам” у г. Гродна  (2016 год), гарадскі этап  абласнога конкурсу “Таленты Прынямоння” у г.Гродна  (2016 год), адкрыты конкурс “Радуга талантов” у г.Гродна  (2016 год),  абласны  фэстываль  “Вясёлкавы карагод”  у г.Гродна   (2016 год), удзел у гала-канцэрце пераможцаў Рэспубліканскага фэстывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод” Нацыянальны аздараўленчы цэнтр “Зубрёнок”, Мядзельскі район (2016 год).

Харавы калектыў пастаянны ўдзельнік святочных мерапрыемстваў якія праходзяць у школе-інтэрнаце. Многія удзельнікі харавога калектыву з задавальненнем удзельнічаюць у фальклорным ансамблі школы, які неаднаразова адзначаны дыпломамі лаўрэата гарадскога фестывалю нацыянальнага фальклору. Хочацца адзначыць са станоўчага боку салістаў хору “Светлячок” Толкіну Вераніку, Гасанаву Дзіяну і Фядотаву Дзіяну, дзяўчынкі з’яўляюцца добрай падтрымкай не толькі на рэпетыцыйных занятках але і ў канцэртных выступленнях.  

Узорны хор “Светлячок” знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальвае свой мастацкі ўзровень і ўзбагачае рэпертуар новымі творамі.

Е.А. Пракопчык

Наши контакты

Наш адрес

230005 г. Гродно, ул. Дзержинского, 93

8 (0152) 78-60-92

school_internat@mail.grodno.by

Время работы

Круглосуточно

Сб: шестой школьный день